Расейцы ўначы атакавалі Кіеў, у горадзе прагрымела серыя выбухаў
Усяго супрацьпаветранай абаронай было знішчана восем паветраных цэляў, якія ляцелі ў напрамку ўкраінскай сталіцы па балістычнай траекторыі.
Фота: Mns.gov.ua
11 снежня а 4 гадзіны раніцы ў Кіеве прагучала серыя выбухаў, пасля чаго была абвешчаная паветраная трывога, піша УНІАН.
У Дарніцкім раёне ў жылым доме выбітыя шыбы, папярэдне абломкамі шкла траўмавалася дзіця і двое дарослых, распавёў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.
У Галасееўскім раёне імаверна з прычыны падзення абломкаў ракеты было задымленне на даху жылога дома.
Паводле інфармацыі Віталя Клічко, у выніку атакі ворага абломак ракеты пашкодзіў у Дарніцком раёне недабудаваны будынак. Пажар там аператыўна патушылі.
Пасля Клічко паведаміў аб чатырох пацярпелых.
«Чатыры чалавекі — усе дарослыя — пацярпелі ў Дарніцкім раёне ў выніку ракетнай атакі ворага. Медыкі аказалі ім дапамогу на месцы», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле яго слоў, таксама абломак ракеты выявілі на тэрыторыі крамы-склада ў Дарніцкім раёне. Абышлося без пажару і пашкоджанняў будынка.
У паветраных сілах зрабілі справаздачу, што каля чатырох гадзін раніцы 11 снежня расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па Кіеўшчыне. Усяго супрацьпаветранай абаронай было знішчана восем паветраных цэляў, якія ляцелі ў напрамку ўкраінскай сталіцы па балістычнай траекторыі.
Чытайце таксама: