БЕЛ Ł РУС

Свет шалее па хіце Каці Лель. Падобна, што за гэтым стаіць беларус 

13.12.2023 / 11:43

Вера Белацаркоўская

Адзін з апошніх буйных трэндаў тыктоку — запіс відэа пад трэк Каці Лель «Мой мармеладный» 2004 года. Тысячы замежнікаў з усяго свету прыбіраюцца ў шубы і шапкі-вушанкі і падпяваюць забытай песні, якая з-за гэтага ў лістападзе зноў набрала папулярнасць. Верагодна, што трэнд запусціў беларус.

Кадр з кліпа «Мой мармеладный»

У тыктоку можна прагледзець, якая музыка была выкарыстаная падчас стварэння роліка. Возьмем, напрыклад, ролік ад вось гэтай дзяўчыны:

У ім пазначана, што ў відэа ўжытая музыка ад карыстальніка scar1exa. Гэтая ж версія хіта, якую ён стварыў, з'явілася яшчэ ажно ў 1,7 мільёна відэа, размешчаных у тыктоку.

Вось, напрыклад, франкамоўная дзяўчына замяняе вушанку на ўласнага ката і пад «Мой мармеладный» зарабляе амаль шэсць мільёнаў лайкаў:

А вось мужчынскі падыход да справы:

Хто ж такі scar1exa? Паводле яго старонкі, гэта тыктокер з Гродна. Ён мае 20,7 тысячы падпісантаў і займаецца стварэннем відэа з рэміксамі на папулярную музыку. 

Звычайна трэкі ад scar1exa набіраюць не менш за 10-15 тысяч праглядаў, але нярэдка залятаюць і на большыя лічбы. Напрыклад, яго арыгінальны варыянт песні МакSим «Трудный возраст» сабраў 533 тысячы праглядаў:

Іншы трэк, «Мусі-Пусі» ад Каці Лель, у варыянце беларуса набраў ужо два мільёны праглядаў:

Але «Мой мармеладный» — сапраўдны поспех беларускага тыктокера. Ролік ад scar1exa, гук з якога выкарысталі ў амаль двух мільёнах ролікаў, набраў 11,9 мільёна праглядаў. Вось гэтае відэа, з якога, верагодна, усё пачалося:

Відэа выкладзена яшчэ ў красавіку 2023 года, задоўга да сусветнага шаленства на шапках-вушанках і Каці Лель. Пад відэа хлопца 1436 каментароў на розных мовах — ад пытанняў наконт песні да сцверджання, што першапачатковы трэк выкананы па-румынску.

Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Украінка з расійскім пашпартам збірае «Мінск-Арэну». Тры разы запар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула