БЕЛ Ł РУС

У ЗША чыноўнікі прапануюць знішчыць паўмільёна соў

13.12.2023 / 17:26

Nashaniva.com

Служба аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША апублікавала дакумент для грамадскага абмеркавання. У ім прапануецца знішчыць да 500 тысяч пярэстых соў (Strix varia) на працягу наступных 30 гадоў.

Рэч у тым, што папуляцыя гэтых птушак стала асноўнай пагрозай для знікнення іншага віду — плямістых соў (Strix occidentalis).

Звязана гэта з тым, што пярэстыя совы больш агрэсіўныя, маюць больш шырокі рацыён харчавання, а таксама здольныя жыць пры больш разнастайных умовах, чым іх плямістыя суродзічы.

Зрэшты, для абмеркавання прапаноўваецца і іншы варыянт — не пачынаць ніякіх дзеянняў.

Чытайце таксама:

«Напэўна, збег з клеткі або з дома гаспадароў». Па гродзенскай прамзоне лётае вялікі папугай

Авакада больш шкоднае для птушак, чым хлеб, а вавёркі не пераносяць разынак. Як правільна карміць жывёл і птушак зімой?

У Барысаве ўратавалі маленькую слонку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула