Усяго патроху11

Авакада больш шкоднае для птушак, чым хлеб, а вавёркі не пераносяць разынак. Як правільна карміць жывёл і птушак зімой?

Рэкордна цёплая восень падышла да канца, наступаюць халады, калі неабыякавым людзям хочацца паклапаціцца пра птушак і жывёл, якія жывуць у гарадах. Аднак часам кармленне дзікіх відаў можа быць шкодным ці нават небяспечным для іх саміх. «Зялёны партал» вывучыў парады экспертаў, як правільна падкормліваць узімку жывёл і птушак.

Здымак ілюстрацыйны

Чым лепш карміць птушак?

У летні сезон непералётныя птушкі ў асноўным сілкуюцца насякомымі, а зімой пераходзяць на насенне і садавіну. Аднак з-за хуткай урбанізацыі і змены ландшафту знайсці пражытак у горадзе часта бывае цяжка. Каб птушкі не галадалі, жыхары гарадоў ставяць для іх кармушкі.

Тым не менш, многія натуральныя і, здавалася бы, бясшкодныя прадукты могуць быць небяспечнымі для птушак.

Мабыць, больш за ўсё спрэчак у апошнія гады паўстала з нагоды прыкорму хлебам. Тут меркаванні падзяліліся. Напрыклад, Брытанскае каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB) заявіла, што дапушчальна карміць вадаплаўных птушак невялікай колькасцю хлеба.

Тым не менш, яны адзначаюць, што хоць качкі і лебедзі могуць ператраўліваць усе віды хлеба, занадта вялікая яго колькасць можа выклікаць у іх пачуццё сытасці, аднак яны не атрымаюць з гэтага прадукту важных вітамінаў, мінералаў і пажыўных рэчываў.

Праціўнікам кармлення птушак хлебам выступае Фонд па абароне рэк (The Canal and River Trust). Яго спецыялісты сцвярджаюць, што хлеб не толькі не мае ніякай харчовай каштоўнасці, але яшчэ і пагаршае якасць вады ў вадаёмах: тут, мабыць, маюцца на ўвазе гарадскія сажалкі, якія часта наведваюць людзі.

Лепш за ўсё для кармлення пеўчых птушак падыходзяць насенне сланечніку і чартапалоху, белае проса, арахіс ды кукуруза, лічаць эксперты.

Качак і лебедзяў можна пачаставаць аўсом, гарохам, салатам-латуком, а таксама вараным рысам. Аднак у гэтых прадуктах не мусіць быць солі і спецый.

Фота: Народныя навіны Віцебска

Сярод ежы, якой дакладна не варта падкормліваць птушак, Фонд абароны рэк называе папкорн — яго цяжка ператраўліваць качкам, да таго ж ён можа засесці ў горле. У гэтым спісе таксама цытрусавыя і садавіна з высокім утрыманнем кіслаты, лук і шпінат, якія могуць выклікаць праблемы са страўнікам.

А таксама авакада — такі карысны для людзей прадукт здольны нанесці сурʼёзную шкоду птушкам, аж да сардэчнай недастатковасці. Зразумела, што для пачастункаў не падыдуць чыпсы і фастфуд, у якім утрымліваецца шмат тлушчаў, солі і шкодных дадаткаў.

Яшчэ адна праблема, якая можа ўзнікнуць — гэта распаўсюд хвароб праз кармушкі для птушак. У Брытанскім фондзе арніталогіі адзначаюць, што за апошнія гады хвароба трыхаманоз забрала жыццё мільёнаў птушак і прывяла да скарачэння папуляцыі грыфінаў у Злучаным Каралеўстве прыкладна на 60 %. Таму кармушкі трэба ўтрымліваць у чысціні і перыядычна дэзынфікаваць іх. 

Якія прадукты небяспечныя для вавёрак?

Гэтыя жывёлы водзяцца амаль у кожным вялікім парку ў беларускіх гарадах. Вавёркі даволі хутка размнажаюцца, а таксама хутка прывыкаюць да людзей. Некаторыя нават даюць пакарміць сябе з рук. Так што ім часта дастаецца ежа ад наведвальнікаў паркаў.

Прыдатным пачастункам для рудых вавёрак зʼяўляецца фундук, семечкі сланечніку, кедравыя і грэцкія арэхі, арахіс (у невялікай колькасці). Некаторыя вавёркі таксама любяць авёс ды кукурузу.

Тым не менш, далёка не ўсе арэхі і сухафрукты карысныя для гэтых жывёл: не варта падкормліваць вавёрак разынкамі і вінаградам, бо яны цяжка пераварваюцца і могуць выклікаць дэфіцыт кальцыю.

З асцярожнасцю трэба даваць фісташкі: калі ад аднаго арэха ў дзень шкоды не будзе, то жменя — ужо ўяўляе небяспеку.

Здымак ілюстрацыйны

Рэч у тым, што фісташкі ўтрымліваць многа натрыю, які ў вялікіх колькасцях можа быць таксічным для дробных жывёл. Тая ж рэкамендацыя тычыцца і міндаля: у ім змяшчаецца невялікая колькасць сінільнай кіслаты (або цыяніду).

Для людзей ён бяспечны, бо каб атруціцца ім, трэба зʼесці пару кілаграмаў арэхаў за раз, што малаверагодна. Але вавёркам, у якіх маса цела ў дзясяткі разоў меншая, міндалём лепш не злоўжываць.

Зразумела, што як і ў выпадку з птушкамі і іншымі жывёламі, вавёркам нельга даваць салодкае, шакалад і салёныя прадукты.

Калі вы вырашылі паставіць кармушку для гэтых жывёл, то яна павінна ўтрымлівацца ў максімальнай чысціні, каб перадухіліць распаўсюджванне хвароб. Спецыялісты рэкамендуюць рэгулярна іх чысціць (пажадана кожны тыдзень) спецыяльным мыйным сродкам, які знішчае бактэрыі і перадухіляе перакрыжаванае забруджванне.

Таксама корм варта класці як мага вышэй: добрае месца для кармушкі — на дрэве або сценцы, каб вавёркі не сталі здабычай для катоў.

Заолагі не рэкамендуюць падкормліваць вавёрак кожны дзень, каб не адбіць у іх жаданне здабываць ежу самім.

Пʼяныя яноты, або чаму многіх дзікіх жывёл не варта падкормліваць

Калі ж гаворка ідзе пра іншых дзікіх жывёл, напрыклад, пра дзікоў, янотаў, аленяў, якія часта прыходзяць да людзей, то вывучаныя парады экспертаў зводзяцца да таго, што іх і зусім не варта падкормліваць.

Здымак ілюстрацыйны

У дзікіх жывёл асаблівы рацыён харчавання, і яны могуць недаядаць або памерці, калі іх карміць няправільнай ежай. Так, напрыклад, ад вялікай колькасці кукурузы ў аленяў можа парушыцца натуральны кіслотны баланс у страўніку. А гэта часта прыводзіць да стану лактаацыдозу або перагрузкі збожжам. Гэта захворванне было задакументавана як прычына смерці аленяў і ласёў у амерыканскай Пенсільваніі.

Таксама кармленне жывёл у адным месцы павялічвае верагоднасць перадачы хваробы людзям і іншым дзікім жывёлам. Корм, які выкарыстоўваецца для аленяў, прыцягвае яшчэ і вавёрак, янотаў, грызуноў, ліс ды іншых.

Яшчэ адна праблема — жывёлы прывыкаюць да людзей, а гэта можа павысіць верагоднасць таго, што яны патрапяць пад машыны. Звяры, якіх кормяць уздоўж дарог, як правіла, часцей прыходзяць туды ў пошуках ежы, што павялічвае шанцы дарожна-транспартных здарэнняў.

Існуе таксама небяспека, што дзікія жывёлы могуць стаць пагрозай для хатніх гадаванцаў. Або пачаць паводзіць сябе занадта смела ды залазіць у жыллё людзей. Магчыма, вы бачылі навіну з Берліна, дзе яноты забраліся ў кватэру: там яны выпілі піва гаспадара і зʼелі рыбу.

Таксама эксперты рэкамендуюць зачыняць вулічныя кантэйнеры для смецця, каб жывёлы не маглі дабрацца да рэшткаў ежы. А калі ў вас ёсць сад, то варта збіраць ураджай або ўтылізаваць садавіну, калі яна паспее.

Гэтыя меры не толькі засцерагуць ад няпрошанага ўварвання дзікіх жывёл, але і дапамогуць ім самім.

Каментары1

  • Жвір
    29.11.2023
    Даўно ўжо ня бачыў гілёў. Думаў, што яны тут зьвяліся. Мажліва, што так і ёсьць.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →