БЕЛ Ł РУС

БелАЗ будуе ў Оршы новы завод

16.12.2023 / 16:26

Nashaniva.com

У будаўніцтва кольцараскатнай вытворчасці БелАЗ укладзе агулам 194,8 млн рублёў. Гэта дазволіць у 2025 годзе вырабляць сталёвыя загатоўкі для падшыпнікаў, шасцерняў і іншай прадукцыі дыяметрам да 3 метраў і масай да 3 тон, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Фота: belaz.by

Увядзенне завода ў эксплуатацыю мусіць даць прадпрыемству магчымасць забяспечыць загатоўкамі вытворчасць буйнатанажных самазвалаў. Акрамя таго, плануецца, што іх можна будзе пастаўляць і на экспарт у Расію, таму што гэтыя загатоўкі выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, вытворчасці авіярухавікоў, атамнай энергетыцы, суднабудаванні і іншых галінах.

Асноўны аб’ём работ на абʼекце плануецца завяршыць у 2024 годзе. Кантракты на пастаўку аўтаматызаванай лініі для вырабу кальцавых загатовак і ўчастка тэрмічнай апрацоўкі заключаныя яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер абсталяванне, як паведамляецца, ужо вырабленае, хутка яго даставяць у Оршу і пачнуць мантаж у новых цэхах.

Чытайце таксама:

СК назваў самыя гучныя карупцыйныя справы мінулага года і самы вялікі памер хабару

Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны

Параўналі цэны на новыя зімовыя шыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Вынік нечаканы

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗа і БелАЗа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула