БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам паляўнічыя ўратавалі ласяня, якое правалілася пад лёд ВІДЭА

19.12.2023 / 20:25

Nashaniva.com

Недалёка ад вёскі Рудня Полацкага раёна паляўнічыя наткнуліся на ласяня, якое правалілася пад лёд і правяло ў халоднай вадзе больш за 2 гадзіны. Відэа выратавання з'явілася ў тыктоку.

Мужчыны не пакінулі жывёліну ў бядзе, а дапамаглі ёй выбрацца, пасля чаго адагналі далей ад ракі і дарогі. Мяркуючы з відэа, яны нават зрабілі яму сагравальныя расціранні.

Ласяня пасля перажытага было ў шоку і нейкі час нават упіралася, не разумеючы, што яго адпускаюць у лес.

Чытайце таксама:

На трасе пад Гомелем пабудавалі інтэлектуальны наземны пераход для жывёл

Пад Браславам ратавальнікі выцягнулі з багны ласяня

Пад Мазыром двое мужчын выцягнулі з вады ласянят ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула