Усяго патроху

На трасе пад Гомелем пабудавалі інтэлектуальны наземны пераход для жывёл

На ўчастку трасы М-10 (мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын) недалёка ад Гомеля арганізавалі эксперыментальны інтэлектуальны наземны пераход для дзікіх жывёл. Пілотны праект быў часткай праграмы па павышэнні бяспекі дарожнага руху і мінімізацыі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

Фота ілюстрацыйнае

Гэты наземны пераход для жывёл складаецца з некалькіх элементаў:

  • ахоўны плот уздоўж дарогі даўжынёй 2,6 км;
  • два ўчасткі дарогі шырынёй па 10 м з адмысловым шурпатым пакрыццём (перад і пасля пераходу), якое заклікана ўтрымліваць капытных у межах пераходу;
  • дарожнае асвятленне з двух бакоў пераходу на адлегласці 65 м;
  • інтэлектуальная сістэма распазнавання выхаду жывёл на праезную частку

У сістэме ўсталяваныя дзве гібрыдныя відэакамеры, якія здымаюць адразу ў двух дыяпазонах — аптычным і інфрачырвоным, радар-дэтэктар і святлодыёдныя знакі «Дзікія жывёлы».

Пры з'яўленні дзікай жывёлы ў межах камеры або радара інфармацыя пра гэта перадаецца на прамысловы камп'ютар. Той з дапамогай адмысловай сістэмы «фармуе агульную наладжвальную зону дэтэкцыі жывёл», уключае святлодыёдныя знакі і дарожнае асвятленне, а калі жывёліна пакідае зону кантролю — выключае ўсё да з'яўлення наступнай.

За 360 м да пераходу ўсталявалі спецыяльны дарожны знак і з дапамогай знакаў арганізавалі паэтапнае зніжэнне хуткасці транспартных сродкаў: за 260 м да пераходу ў цёмны час сутак кіроўца абавязаны будзе знізіць хуткасць са 100 да 90 км/г, за 60 м да пераходу — з 90 да 70 км/г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш20

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць