БЕЛ Ł РУС

Мэр Самары паскардзілася, што беларускі вытворца зрывае пастаўку новых трамваяў

25.12.2023 / 10:46

Nashaniva.com

12 вагонаў павінны былі паставіць яшчэ летам.

Мэр Самары Алена Лапушкіна падчас жывога эфіру паскардзілася на беларускую кампанію «Белкамунмаш». Па словах чыноўніцы, вытворца дагэтуль не паставіў купленыя трамваі.

— Падводзяць нас беларускія партнёры. Вядзём прэтэнзіённую працу. Штрафныя санкцыі будуць сур'ёзныя, — сказала Лапушкіна.

Новыя трамваі для Самары былі купленыя ў лізінг на сем гадоў. Вядома, што купля абыдзецца гораду амаль у 12 мільёнаў даляраў.

Як паведамляецца, новы транспарт павінны былі паставіць у Самару яшчэ летам. Але ў поўным аб'ёме гэта не было зроблена. А ў лістападзе адзін з новых трамваяў загарэўся падчас руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула