Разведка Вялікабрытаніі пацвердзіла поўнае знішчэнне расійскага карабля «Новачаркаск»
Міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс на сваёй старонцы ў сацсетцы Х напісаў, што «Расія ўвяла ў зман, калі заявіла, што вайсковы карабель Пуціна «Новачаркаск» атрымаў толькі «пашкоджанні»: ён быў цалкам знішчаны».
Выбухі на караблі «Новачаркаск» 26 снежня 2023 года. Фота з сацсетак
У разведцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі пацвердзілі, што расійскі вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» цалкам знішчаны ў выніку ўкраінскага ракетнага ўдару па паўднёвым узбярэжжы акупаванага Расіяй Крыму.
«Звесткі з адкрытых крыніц сведчаць, што, падобна, карабель перавозіў выбухованебяспечны груз, які выклікаў моцны другасны выбух пасьля ўдару па караблі», — адзначаецца ў паведамленні брытанскай разведкі.
Такім чынам, «Новачаркаск» стаў трэцім вялікім дэсантным караблём, які Чарнаморскі флот Расіі страціў з пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну. Першым быў «Саратаў», які затануў 24 сакавіка 2022 года, а другім — «Мінск», функцыянальна пашкоджаны 13 верасня 2023 года.
Чытайце таксама:
Стала вядомая колькасць ахвяр на караблі «Новачаркаск» у Феадосіі
Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян
Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанні карабля «Новачаркаск» у порце Феадосіі