Прадстаўнікі «грамадскасці» праінспектавалі аршанскія калоніі. Да якой яны высновы прыйшлі?
Два члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама ў лістападзе наведалі аршанскія папраўчыя калоніі № 8 і 12.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз у ПК №8 адбываюць тэрміны 10 палітычных зняволеных.
У працэсе грамадскага кантролю «парушэнняў правоў зняволеных не выяўлена».
Падчас наведвання папраўчых устаноў члены камісіі азнаёміліся з умовамі побыту, харчавання асуджаных, арганізацыі іх вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння і іншым. Яны былі задаволеныя тым, што «адміністрацыя калоній арганізавала працу ў рамках дзеючага заканадаўства».
Работнікі адпаведных службаў паведамілі правяраючым аб тым, што ў «васьмёрцы» праведзены капітальны рамонт каранціннага памяшкання, а ў «дванаццатцы» — памяшканняў медыцынскіх палат для 340 асуджаных, хворых на сухоты, піша «Віцебская вясна».
Чытайце таксама:
Лілія Ананіч паўдзельнічала ў форуме, што правялі ў гонар Ахмата Кадырава ў Мінску