БЕЛ Ł РУС

У Брэсце асудзілі доктара-ўролага за нібыта распаўсюд персанальных звестак супрацоўнікаў МУС

6.01.2024 / 14:56

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёна Брэста 5 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна.

Яго абвінавацілі паводле ч.3 арт. 203-1 КК. Судовы працэс вяла суддзя Марына Скалковіч, дзяржабвінаваўца — Ягор Кронда.

Па версіі абвінавачвання, доктар-уролаг абласнога клінічнага шпіталя наўмысна і незаконна распаўсюджваў персанальныя даныя супрацоўнікаў МУС, якія шукаў, як мяркуе следства, у тэлеграм-канале «Nexta». Потым ён «распаўсюджваў» іх у лакальнай сетцы на працы, што было выяўлена летам 2023 года.

Праваабаронцам пакуль невядомы прысуд, які быў вынесены Алегу, аднак паводле прад’яўленага абвінавачання, яму можа пагражаць да 5 гадоў абмежавання волі, альбо да 5 гадоў пазбаўлення волі са штрафам, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Мінску за «здраду дзяржаве» і «экстрэмізм» пачалі судзіць трох мытнікаў

«Дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам». Стала вядома, за што арыштавалі мастачку Ганну Крук

Начальніка раённай энергагазінспекцыі ў Іўі адправілі на суткі за палітыку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула