БЕЛ Ł РУС

На літоўскіх памежных КПП гэтымі днямі магчымыя чэргі па тэхнічных прычынах

6.01.2024 / 17:33

Nashaniva.com

Мытная служба Літвы з 9:00 суботы, 6 студзеня, да 1:00 панядзелка, 8 студзеня, на ўсіх дзейных пунктах пропуску праводзіць работы па абслугоўванні мытных сістэм. Гэта можа прывесці да перабояў у мытным афармленні, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Па інфармацыі літоўскага боку, плануецца вялікае абнаўленне сістэм апрацоўкі мытных дэкларацый, нацыянальнай сістэмы транзітнага кантролю, сістэмы збору і апрацоўкі даных аб гандлёвых плынях з улікам змяненняў, прадугледжаных стандартамі Еўрасаюза.

Работы будуць праводзіцца ў пунктах пропуску «Лаварышкі» («Катлоўка»), «Меднікі» («Каменны Лог»), «Салечнікі» («Беняконі») і «Райгард» («Прывалка»). Гэта можа прывесці да павелічэння чэргаў на мяжы ў бягучыя выхадныя і раніцай панядзелка.

Чытайце таксама:

У памежных чатах пішуць, што «Кузніцу» на беларуска-польскай мяжы адкрываюць 1 лютага. А што насамрэч?

Беларусы вяртаюцца ў Еўропу: на межах зноў растуць чэргі

Латвія будзе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула