БЕЛ Ł РУС

У Эквадоры злачынныя групоўкі захапілі вядоўцаў тэленавін у жывым эфіры

10.01.2024 / 0:54

Nashaniva.com

Невядомыя ўзброеныя людзі ўварваліся ў эфір навін дзяржаўнага тэлебачання Эквадора. Адначасова злачынцы ўварваліся ў адзін з універсітэтаў і захапілі ў закладнікі ахоўнікаў у адной з турмаў.

Раней адбылася серыя бунтаў у турмах, а таксама ўцёк лідар самай небяспечнай групоўкі Los Choneros. На вуліцы сталіцы выведзеная армія, аб'яўленая высокая тэрарыстычная пагроза. 

Прэзідэнт Даніэль Набоа ўвёў у краіне рэжым «унутранага ўзброенага канфлікту».

Чытайце таксама:

З турмы ў Эквадоры прапаў вядомы мафіёзі. І ў краіне абвясцілі надзвычайнае становішча

У Эквадоры забілі другога палітыка за тыдзень. Да выбараў застаецца пяць дзён

На руцэ дарадцы новага аргенцінскага прэзідэнта заўважылі расійскую турэмную татуіроўку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула