БЕЛ Ł РУС

Дастаў нажы. У Барысаве пасажыры напалі на кіроўцу маршруткі, бо не хацелі плаціць за праезд

16.01.2024 / 10:41

Nashaniva.com

Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Здарэнне адбылося 30 снежня на рэйсе «Лошніца — Барысаў», паведамляе абласная міліцыя.

Кіроўца ветліва папрасіў маладых людзей пры выхадзе аплаціць за праезд, тыя ў агрэсіўнай форме адмовілі і паспяшаліся выйсці з салона. Мужчына распачаў спробу ўтрымаць парушальнікаў, тыя ў сваю чаргу напалі на яго.

Адзін з прыяцеляў дастаў нажы і пачаў пагражаць імі. Другі схапіў кіроўцу за адзенне і ўдарыў.

Усё адбывалася на вачах іншых пасажыраў, якія і выклікалі міліцыю. У выніку мужчын затрымалі.

Заведзеныя крымінальныя справы. Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула