БЕЛ Ł РУС

У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча

16.01.2024 / 13:08

Nashaniva.com

Адкрыццё выставы Уладзіміра Кандрусевіча было запланаванае на сёння ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. На ёй мастак планаваў паказаць творы апошніх гадоў.

Уладзімір Кандрусевіч. Фота: kandrusevich.notion.site

У сваіх сацсетках Уладзімір Кандрусевіч паведаміў, што выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення, піша Reform.by.

Падчас мантажу выстава была адменена. Прычыны забароны не вядомыя.

Уладзімір Кандрусевіч — беларускі жывапісец, манументаліст. Вядомы ў тым ліку роспісамі касцёлаў. Пра свае жывапісныя творы аўтар піша: «Мастак-фігуратывіст з Беларусі. Узнаўляе свет да грэхападзення, дзе на першы план выходзіць чалавечае цела — поўнае жыцця, непрыхаванае, не скаванае вузамі ханжаства і крывадушнасці».

З творамі Уладзіміра Кандрусевіча можна пазнаёміцца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула