БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіліся страхоўкі ў юанях

20.01.2024 / 9:14

Nashaniva.com

Прадпрыемства «Стравіта» з 1 снежня 2023 года пачало заключаць дамовы страхавання ў кітайскіх юанях. Гэта магчыма пры страхаванні жыцця і дадатковай пенсіі, піша Office Life.

Фота: Кім Чэнг / AP

Кліенты, якія выберуць кітайскі юань у якасці валюты страхавання, змогуць праводзіць выплату ўсіх страхавых узносаў у беларускіх рублях. Страхавыя выплаты ў гэтым выпадку таксама будуць праводзіцца ў беларускай валюце.

Усе разлікі будуць ажыццяўляцца па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату пералічэння грашовых сродкаў.

Кітайская валюта становіцца ўсё больш папулярнай у Беларусі і як сродак разлікаў, і ў мэтах зберажэння. У лістападзе 2023-га Нацбанк паведамляў, што ў экспартна-імпартных разліках доля юаня перавысіла 10%.

Беларускія банкі таксама пашыраюць лінейкі ўкладаў у кітайскай валюце. Напрыклад, у Альфа-Банку дэпазіты ў кітайскіх юанях цяпер адкрываюцца пад 3,25% гадавых. Гэта нашмат больш выгадна за ўклады ў далярах ці еўра.

Чытайце таксама:

Даляр, еўра ці кітайскі юань? Захоўванне грошай у якой з валют аказалася самым выгадным за мінулы год

Белгазпрамбанк прапануе фізічным асобам карткі ў юанях

Яшчэ адзін банк пераходзіць пры разліку па картах Mastercard на юані

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула