Эканоміка88

Даляр, еўра ці кітайскі юань? Захоўванне грошай у якой з валют аказалася самым выгадным за мінулы год

Што, калі б год таму вы абмянялі 5 тысяч рублёў на замежную валюту для захоўвання? Паглядзелі, колькі рублёў вы атрымалі б цяпер, калі набылі б тады на гэтыя грошы даляры, еўра або кітайскія юані.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Год таму 1 даляр ЗША можна было купіць за 2,67 беларускага рубля (у разлік бралі курсы валют на 1 жніўня 2022-га). Такім чынам, за 5 тысяч рублёў можна было атрымаць 1872 даляры.

Роўна праз год даляр можна даражэй за ўсё прадаць за 3,0293. Абмяняўшы 1872 даляры на рублі, вы атрымаеце 5 672 рублі. Атрымліваем плюс 672 рублі за год.

Еўра год таму можна было купляць па курсе 2,74 рубля. На 5 тысяч рублёў выходзіла 1825 еўра. Сёння еўра можна здаць максімум па 3,314. Атрымліваецца 6048 рублёў. Гэта на 1048 рублі больш.

Настолькі вялікая розніца ў выпадку даляра і еўра атрымалася за кошт таго, што летась еўрапейская валюта даволі моцна прасела адносна амерыканскай на фоне вайны ва Украіне. Усе чакалі, што ад канфлікту Еўропа пацярпіць мацней за Амерыку. Курс быў блізу адзін да аднаго. Але з часам еўра пачаў умацоўвацца адносна даляра ЗША.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР / Кін Чэнг

Пяройдзем да юаня. Летась 10 юаней можна было набыць за 4,07 беларускага рубля. Цяпер найлепшы курс продажу — 4,26. Такім чынам атрымліваецца, што, абмяняўшы летась рублі на юані, а сёння іх жа на рублі, вы атрымаеце 5233 рублі. Усяго +233 рублі за год.

Як бачым, азіраючыся на год назад, выгадней за ўсё было абменьваць беларускія рублі на еўра. Такая валютна-абменная аперацыя прынесла б вам каля 20% прыбытку ў рублёвым вымярэнні і каля 10% у даляравым.

У выпадку з кітайскай валютай выгада значна меншая. Але горш за ўсё было пакінуць грошы ў рублях. Бо калі 1 жніўня 2022 года на 5000 рублёў можна было набыць 1872 даляры ЗША, то цяпер толькі 1674 даляры. У еўра падзенне яшчэ больш заўважнае — 1506 еўра ў 2023 годзе замест 1825 еўра годам раней.


Каментары8

  • Карысныя ідыёты
    02.08.2023
    Нешта забарахліла аналітыка ў "сістэме капіляраў".
    Дастаткова паглядзець на дэпазітныя стаўкі жніўня мінулага года і будзе зразумела, што высновы артыкула далёкія ад рэчаіснаці. 18-20% адсоткаў па рублях цалкам можна было б зрабіць.
    Але навошта лічыць, калі можна ўзяць на веру, так?
  • Реалист
    02.08.2023
    Экспуататор, все так, вот только куда беларусы могут инвестировать? Купить облигации БелЖД или условного Евроопта, или в недвижимость, или положить на вклад? Все западные брокеры не открывают счета беларусам с синим паспортом и пропиской/проживанием в РБ.
  • Acab
    02.08.2023
    Чакана Ваша Пушча прапануе выбар сярод фідуцыярнага фіату, якія апрыёрна абкладзеныя інфляцыйным падаткам, а не дэцэнтралізаваных нецэнзураваных валютаў

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць