БЕЛ Ł РУС

Топ-вайсковец загаварыў пра высокую верагоднасць правакацый падчас будучых прэзідэнцкіх выбараў

28.01.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Намеснік камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны — начальнік авіяцыі Леанід Давідовіч у эфіры СТБ паразважаў пра пагрозы падчас выбараў 2025 года. Па яго словах, ведамства ведае пра падрыхтоўку правакацый.

«Імкненне раскачаць краіну знутры заўсёды прадыктавана тым, што гэта, як правіла, нашмат танней, чым ваяваць. Якраз у часе усяго гэтага перадвыбарчага працэсу, думаю, мы можам сутыкнуцца з правакацыямі, у тым ліку ў паветранай прасторы. Нас цяпер прамацваюць і будуць далей працягваць прамацваць з імкненнем ацаніць нашы магчымасці», — заявіў Давідовіч.

Больш за тое, па словах вайскоўца, ВПС і СПА ведаюць пра правакацыі і рыхтуюцца да іх. 

«Для гэтага кругласутачна, штодня, 24/7 дзяжураць нашы разлікі зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, экіпажы знішчальнай авіяцыі, авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, нашы баявыя верталёты. Менавіта для гэтага мы рыхтуемся, каб спыніць іх», — адзначыў вайсковец, не ўдакладніўшы, каго ён збіраецца спыняць.

Давідовіч заявіў, што сёлета ўдвая вырасла колькасць палётаў разведвальнай авіяцыі краін НАТА ў параўнанні са снежнем. Гэта, па словах вайскоўца, выкарыстоўваецца ў інтарэсах Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула