БЕЛ Ł РУС

У Мазыры свойскі сабака праваліўся пад лёд і ледзь не загінуў

10.02.2024 / 18:9

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўчора на Прыпяці. Гаспадары выгульвалі гадаванца, і сабака вырашыў прагуляцца па рачным лёдзе. Але тонкі лёд не вытрымаў нават ягонай вагі, і небарака апынуўся ў вадзе.

Фота: vk.com/gomel_osvod

На шчасце, на дапамогу своечасова прыйшлі ратавальнікі з Таварыства выратавання на водах. Дзякуючы ім жывёліну ўдалося з вады выцягнуць. 

Фота: vk.com/gomel_osvod

У арганізацыі нагадваюць пра небяспеку выхаду на лёд. Тым больш што лёд цяпер на рэках такі тонкі, што не вытрымлівае нават сабачай вагі, не кажучы пра чалавечую.

Чытайце таксама:

Ратавальнікі паклікалі на дапамогу коцікаў, каб засцерагчы бестурботных рыбаловаў ВІДЭА

Дзве школьніцы праваліліся пад лёд. Адна ўхапілася за галінку дрэва і так выратавала сябе і сяброўку

Небяспечныя гульні школьнікаў на тонкім лёдзе Нёмана трапілі на відэа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула