БЕЛ Ł РУС

Мінус 38 кг. Як выглядае ўкраінскі вайсковец, які вярнуўся з расейскага палону

11.02.2024 / 10:10

Nashaniva.com

Вайсковец 56-й асобнай мотапяхотнай брыгады 41-гадовы Уладзімір Цэма-Бурсаў вярнуўся з расейскага палону месяц таму.

 Уладзімір Цэма-Бурсаў перад вайной

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання мужчына з сямʼёй — жонкай і маленькай дачкой — жыў у Марыупалі. 

Уладзімір трапіў у палон з металургічнага камбіната імя Ільіча ў красавіку 2022 года. І прабыў там 20 месяцаў.

Уладзімір Цэма-Бурсаў пасля палону

За час палону ён схуднеў да 57 кілаграмаў пры росце 191 см. Раней ён важыў 95 кг.

Зараз вайсковец лечыцца ў адной з медустаноў Палтаўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Украінцы абмянялі аднаго з палонных беларусаў, які ваяваў за Расію

«Думаў толькі пра ежу». Беларускі ваяр распавёў, як знаходзіўся ў расійскім палоне

Як насамрэч адбываюцца абмены. Гісторыя былога палоннага салдата Узброеных сіл Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула