БЕЛ Ł РУС

У Краматорску і Славянску ў выніку расейскага абстрэлу загінулі чатыры чалавекі

18.02.2024 / 11:43

Nashaniva.com

Учора, 17 лютага, позна вечарам расейцы ўдарылі ракетамі па Краматорску і Славянску. Колькасць загінулых там узрасла да чатырох. 

Па даных выратавальнікаў, у выніку атакі акупантаў па Славянску падвергнулася разбурэнням школа, дзе размяшчаліся пункт нязломнасці і сацыяльная сталовая. У гэты час у ахопленым агнём будынку знаходзіўся вартаўнік, цела якога раніцай 18 лютага выратавальнікі знайшлі сярод завалаў.

Прыкладна ў той час мішэнню расейцаў стаў прыватны жылы дом у Краматорску, дзе знаходзіліся трое грамадзянскіх. Загінулі 46-гадовая маці і яе 23 — гадовы сын. Выратавальнікі дасталі іх целы з-пад завалаў. Таксама знойдзены астанкі цела, верагодна, бабулі загінулага маладога чалавека.

Акрамя таго, у бальніцу дастаўлены 78-гадовы мужчына і яго 75-гадовая жонка, якія атрымалі траўмы.

Чытайце таксама:

Украінскія войскі пакінулі Аўдзееўку. Якое гэта мае значэнне?

Украінцы паведамілі, што збілі яшчэ адзін расейскі самалёт Су-34

Як Расія вярбуе кубінцаў для баявых дзеянняў ва Украіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула