Вайна22

Як Расія вярбуе кубінцаў для баявых дзеянняў ва Украіне

Імкнучыся выратавацца ад галечы, кубінцы ўступаюць у расійскае войска. Вярбоўшчыкі прапануюць ім заробак у раёне 2000 долараў, што ў дзясяткі разоў больш, чым яны маглі б зарабіць дома.

Фота: Getty Images

Як піша The Wall Street Journal, кубінцы складаюць адзін з самых буйных кантынгентаў замежных добраахвотнікаў у шэрагах расійскага войска. Спецыяльны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны ў Лацінскай Амерыцы Руслан Спірын, заявіў, што, як мяркуецца, на лініі фронту знаходзяцца каля 400 кубінцаў.

Іншыя лічаць, што лічбы нашмат большыя. Дэпутат Вярхоўнай рады Мар'ян Заблоцкі кажа, што ў расійскую армію трапілі ад 1500 да 3000 кубінцаў.

Па словах экспертаў па бяспецы, для ваенных вярбоўшчыкаў, якія працуюць на Расію, беднасць Кубы моцна палягчае працу. Пагаршэнне ўмоў жыцця і рост пачуцця безнадзейнасці сярод кубінцаў працаздольнага ўзросту выклікалі беспрэцэдэнтную хвалю эміграцыі.

Па даных амерыканскага ўрада, за апошнія два гады ў ЗША зʼехала больш за 500 тысяч кубінцаў, ці каля 5% насельніцтва краіны. На востраве ўсё часцей адчуваецца недахоп паліва, харчавання і медыкаментаў, нярэдкія перабоі з электрычнасцю.

Імкнучыся павялічыць колькасць салдат у сваёй арміі, Пуцін у студзені падпісаў указ, які дазваляе іншаземцам, якія служаць у расійскай арміі на працягу года, атрымаць расійскае грамадзянства для сябе, сваіх мужа і жонкі, дзяцей і бацькоў. А вярбоўшчыкі прапануюць кубінцам заробак у раёне 2000 долараў, што нашмат больш, чым яны маглі б зарабіць дома, дзе сярэдні месячны заробак складае менш за 20 долараў.

Raibel Palacio Райбель Паласио Райбель Паласіа
Кубінскі добраахвотнік Райбель Паласіа (Raibel Palacio) (чацвёрты злева) загінуў праз месяц пасля таго, як ў лістападзе 2023 года выляцеў у Расію. Скрын відэа: UnivisionMiami / YouTube

У верасні мінулага года кубінскі ўрад заявіў, што ліквідаваў сетку вярбоўкі, якая прапаноўвала кубінцам ваяваць ва Украіне. Камуністычны рэжым, які гістарычна баіцца ўварвання ЗША, забараняе вярбоўку наймітаў. Пракуроры заявілі, што затрымалі 17 чалавек, якім пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 30 гадоў ці нават смяротнае пакаранне.

Украінскія чыноўнікі скептычна ацэньваюць наступствы расійскай вярбоўкі на Кубе.

«Некалькі сотняў кубінцаў нічога не зменяць на полі бою», — сказаў выданню адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў украінскай службы бяспекі, але пры гэтым дадаў, што мэта Масквы, хутчэй за ўсё, заключаецца ў тым, каб уцягнуць Кубу яшчэ глыбей у ваенны канфлікт на баку Расіі.

Чытайце яшчэ:

«Відавочны прыклад палітыкі імперыялізму і неакаланіялізму». Савет Рэспублікі заклікаў спыніць блакаду Кубы

Куба паведаміла пра арышт 17 чалавек па справе аб вярбоўцы на вайну ва Украіне

«Заканчваецца і Куба, якая супрацьстаяла ЗША». Куба выявіла расійскую сетку вярбоўкі сваіх грамадзян для вайны з Украінай і абурылася

Куба правяла пяціразовую дэвальвацыю

Каментары2

  • Ден
    17.02.2024
    Да они в своих новостях показывали и интервью брали не только с ними но и с индусами, сирийцами, африканцами. Вербуют из бедных стран для которых 2000 баксов за месяц это космос. Секрет Полишенеля. С чего вы взяли что это исключительно на Кубе. И украинцы это давно уже обсудили и забыли.
  • 123
    17.02.2024
    А чего Украина не делает так же?

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць