Былога палітвязня Аляксея Раманава адпусцілі пасля 30 сутак арышту
Аляксея Раманава затрымалі супрацоўнікі КДБ 23 студзеня, падчас кампаніі масавага пераследу па ўсёй Беларусі.
На судзе Раманаў атрымаў 15 дзён арышту нібыта за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён.
Аляксей Раманаў мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад.
«Дактары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэнне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Радыё Свабода інфармаваная крыніца.
Чытайце таксама:
На блогера Алеся Сабалеўскага завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з 6TV Bielarus
Пасля 30 дзён арышту не выйшлі на волю Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў