Грамадства11

«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга

Развітанне з Ігарам Леднікам адбудзецца ў Барысаве 22 лютага. Радыё Свабода пагутарыла з былым палітвязнем Аляксеем Галоўкіным, які сустракаў Ледніка ў бабруйскай калоніі.

Аляксей Галоўкін трапіў у бабруйскую калонію паводле шэрагу палітычных артыкулаў. Ён сам мае інваліднасць, хварэе на гемафілію, дрэнна ходзіць і мае праблемы з суставамі.

Аляксей вызваліўся ў жніўні 2023 году. У калоніі ён перасякаўся з Ігарам Леднікам, з якім пазнаёміўся ўвесну 2023 году ў медсанчастцы. Туды Аляксей трапіў пасля этапу, бо меў нізкі ўзровень гемаглабіну, частыя крывацёкі. Разам з Ігарам Леднікам яны правялі ў санчастцы каля дзесяці дзён.

«Ён шмат разоў казаў, што ў яго пагаршаецца стан здароўя. Але меў надзею, што яго перавядуць у рэспубліканскі шпіталь. Яму абяцалі, але, напэўна, гэтага не здарылася», — кажа Аляксей.

Паводле назіранняў суразмоўцы, фізічны стан Ігара Ледніка быў вельмі благім.

«Ён марудна хадзіў, з цяжкасцю дыхаў, скардзіўся на сэрца. Пасля аперацыі ў Ігара была каластома (штучны кішэчны ход, які робіць хірург пры пэўных паказаннях, каб выводзіць праз жывот кал з арганізму. — РС), стаяў калапрыёмнік. Але пры гэтым яму не давалі схадзіць у душ», — кажа былы вязень.

Па словах суразмоўцы, у душ Ігара не пускалі «казлы» — так званыя асуджаныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. Не вадзілі Ледніка і на «атаварку». Гэтым займаецца начальнік атраду.

«Душ адзін раз на тыдзень — гэта стандарт. Але, улічваючы стан чалавека ці «добры настрой» «казлоў«, можна было з імі дамовіцца мыцца хоць штодзень. Але для гэтага трэба быць педафілам, забойцам, рабаўніком, а не пісаць артыкулы пра Лукашэнку», — зазначыў былы вязень.

Спадзяваўся на дапамогу да апошняга

Нягледзячы на цяжкі стан, Ігар Леднік, па словах Аляксея, заўсёды ўсміхаўся.

«Ён выказваўся, што калі яму не акажуць дапамогу, то ён можа памерці ў калоніі. Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць», — кажа Аляксей.

Былы палітвязень зазначае, што адміністрацыя калоніі можа моцна ціснуць на хворых вязняў, а калі іхны стан здароўя становіцца крытычным, пачынаюць ратаваць. Ён тлумачыць, што ў калоніі ёсць як цывільныя лекары, так і лекары-міліцыянты.

«Цывільныя трапляюцца розныя. Ёсць і адэкватныя. А міліцыянты, хоць і лекары — усе аднолькавыя. У іх на лбе напісана: «Каб вы тут усе здохлі», — перакананы былы зняволены.

Свой тэрмін Аляксей адбываў у атрадзе людзей з інваліднасцю. Ён сцвярджае, што пры ім было больш за дзесяць смерцяў вязняў.

«Сардэчныя прыступы, рак, запаленне лёгкіх. Некага нават паспявалі адпусціць дахаты, каб там памёр. Ці сплаўлялі ў цывільны шпіталь, у апошні момант выклікаючы «хуткую«», — кажа Аляксей.

Ігара Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 года і асудзілі на 3 гады зняволення паводле арт. 367 за нібыта паклёп на Лукашэнку ў публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

У турме стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы з прычыны праблем з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў Facebook улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Каментары1

  • Mar
    22.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць