Дзве мінчанкі падазраюцца ў падмане 12 прадпрыемстваў
Пракуратурай Мінска распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да дзвюх жыхарак сталіцы.
Абедзве займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю на Чэрвеньскім рынку і рынку ў Ждановічах.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, 35‑гадовая індывідуальная прадпрымальніца і 60‑гадовая непрацуючая мінчанка ад імя іншых ІП і прыватнага унітарнага прадпрыемства заключылі дагаворы з 12 юрыдычнымі асобамі на пастаўку мясной прадукцыі і не разлічыліся. Нанесены прадпрыемствам урон ацэньваецца ў 71,5 млн. рублёў.