БЕЛ Ł РУС

Суддзя Бугук, якая адправіла за краты Чульцову і Андрэеву, паставіла кар'еру на паўзу

25.03.2024 / 14:27

Nashaniva.com

На рахунку суддзі Наталлі Бугук шмат паламаных лёсаў. Адзін з яе самых гучных прыгавораў − 2 гады пазбаўлення волі журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Але пакуль што Наталля не выносіць палітычныя прысуды. Што ж здарылася?

Суддзя Наталля Бугук. Фота naviny.by

Па падліках праваабаронцаў, Бугук менш чым за паўгода пасля выбараў пакарала больш за 50 чалавек 610 суткамі арышту і штрафамі на агульную суму больш за 10 000 рублёў. І на гэтым, канечне, не спынілася.

Сярод дзіўных спраў, у якіх засвяцілася Наталля, была, напрыклад, справа Дзімітрыя Бубенкі. Мужчыну затрымалі за дзіцячыя малюнкі, якія віселі на вокнах прыкладна 4 гады. Бугук запытала, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў, і ў выніку прысудзіла 12 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Апошні раз імя Наталлі Бугук з’яўлялася ў СМІ 11 чэрвеня 2023 года. Тады «Вясна» паведамляла, што жанчына будзе судзіць па «тэрарыстычным» артыкуле 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева, якога падчас брутальнага затрымання моцна збілі.

Наталля Бугук. Фота з тг-каналу BELPOL

Выглядае так, што Наталля Бугук давяла справу Дзмітрыя Гудзеева і пайшла ў дэкрэтны адпачынак — бо ў верасні 2023 года яна нарадзіла дачку.

Дарэчы, муж Наталлі, 32-гадовы Андрэй Бугук, які працаваў намеснікам пракурора, таксама адзначыўся ў палітычных справах. Ён, напрыклад, падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне ў справе маці двух малалетніх дзяцей Дар'і Падвойных (яе абвінавачвалі ў абразе супрацоўнікаў міліцыі).

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады Кацярына Андрэева ў зняволенні 

«Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту» — яшчэ адзін прысуд па «народным» артыкуле

Каментары да артыкула