Што за забягалаўка з беларускай кухняй, дзе пад ногі кліентаў паклалі сцягі Украіны, Польшчы і ЗША?
У сацсетках завірусіўся ролік з «беларускім кафэ». На ўваходзе ў яго ляжаць сцягі Украіны, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі з надпісамі «Вытры ногі». Прапаганда ў захапленні, але дзе ж тая забягалаўка насамрэч знаходзіцца?
«Спыніліся паесці ў беларускім кафэ. Прыгажуны! — хваліць мужчына ў відэа. — Кафэ «Славяначка» — брава, рабяты!»
@tawowladimir #кафевбелорусь #БелорусьРоссия #белорусыкрасавцы ♬ Originalton - TaWo
У акаўнце мужчына сябе апісаў як рускага, які жыве ў Германіі.
У каментарах многія сталі сумнявацца: няўжо ў Беларусі гаспадары кафэ на такое пайшлі б? І мелі рацыю ў сваіх сумневах.
Кафэ, дзе спыніўся мужчына, знаходзіцца ў Расіі — каля аэрапорта «Дамадзедава», недалёка ад Масквы. Гэта кафэ беларускай кухні. Праўда, называецца яно «Сябры».
Тое самае кафэ каля «Дамадзедава». На гэтых здымках бачныя сцягі на ўваходзе. Фота тут і далей: «Яндэкс Карты»
@nashanivanews У забягалаўцы з беларускай кухняй выціраюць ногі аб сцягі Украіны, Польшчы і ЗША. Дзе гэта так? #беларусь #польша #украина #патриоты #патриотизм #белорусскаякухня #дранік #драники #россияне #жывебеларусь #флагукраины ♬ Ukraine - Mariia Yaremak
Чытайце таксама:
Шпакоўскі расказаў, якое пытанне хоча прабіць праз парламент
У Гомелі мясцовыя ўлады адзначылі вызваленне ад Рускай народнай рэспублікі
Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»