Выйшлі на волю палітвязні Калішук і Карпеня
Міхаіл Калішук адсядзеў чатыры гады ў калоніі.
Палітзняволеныя Міхаіл Калішук і Сяргей Карпеня цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю, паведамляе «Берасцейская вясна».
Міхаіл быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПа 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў горадзе.
Сяргея асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за «абразу Лукашэнкі». Следства сцвярджала, што мужчына «з мэтай нанясення шкоды гонару і годнасці Лукашэнкі» ў тэлеграм-канале «Баранавічы-97%» пакінуў паведамленне з ненарматыўнай лексікай.
Чытайце таксама:
Выйшлі на волю двое палітвязняў з Брэста
Былога палітвязня затрымалі, калі ён прыйшоў адзначацца ў міліцыю
Адвакатка і маці былога палітвязня Галіна Пархімчык пакінула Беларусь