Грамадства

Адвакатка і маці былога палітвязня Галіна Пархімчык пакінула Беларусь

Галіна Пархімчык з'яўляецца актыўнай сяброўкай Партыі БНФ, а таксама шмат разоў абараняла палітычных зняволеных на судовых працэсах. Цяпер яна мусіла з-за пераследу пакінуць Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы, паведаміла «Вясна».

Галіна Пархімчык

28 лютага Галіну Пархімчык затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020 года. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз фэйсбук ахвярам рэпрэсій.

Спадарыню Галіну змясцілі ў ІЧУ, але праз тыдзень адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай. 

Сын жанчыны, Віктар Пархімчык, быў затрыманы 16 лістапада 2020 года і асуджаны па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Спачатку яму далі 2 гады «хіміі», але 29 красавіка 2022 года яе замянілі на калонію.

У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада 2020 года ў некалькі этапаў «з хуліганскіх меркаванняў» ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Якубоўскага, 20 у Мінску. 

Віктар Пархімчык выйшаў на волю 14 верасня 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля таго ён выехаў за межы Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць