БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскім інстытуце міліцыі прайшоў конкурс у стылі НКВД

11.04.2024 / 17:20

Nashaniva.com

Да дня адукацыі Магілёўскі інстытут міліцыі правёў конкурс «Містэр і міс МІ МУС». За званне змагаліся шэсць хлопцаў і шэсць дзяўчат, заўважылі праваабаронцы з Mayday.team.

Усё было дастаткова стандартна, за выключэннем разынкі праграмы — конкурсу дэфіле пад назвай «Назад у СССР».

Адзін з этапаў падрыхтоўкі прадугледжваў аднаўленне вобразаў супрацоўнікаў НКВД СССР розных часоў.

Чытайце таксама:

У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная месцу сталінскіх расстрэлаў пад Оршай. Што адбывалася ў Кабыляках?

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Як выглядаюць дэбаты на БТ: маналогі кандыдатаў, а пасля дзве хвіліны абмеркавання Курапатаў

Каментары да артыкула