Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
Аляксандр Косінец звольнены з пасады памочніка Лукашэнкі ў сувязі з ягоным пераходам на пасаду намесніка старшыні Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелТА.
24 красавіка колішні кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі стаў намеснікам старшыні Усебеларускага народнага сходу, які ўзначаліў сам Лукашэнка.
Як адзначаецца ва ўказе, Косінец звольнены ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду служачага.
Чытайце таксама:
«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?
Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы