БЕЛ Ł РУС

Расія размясціла зброю ў космасе

22.05.2024 / 19:25

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр заявіў, што Расія размясціла ў космасе супрацьспадарожнікавы апарат. Са слоў прадстаўніка Мінабароны ЗША, апарат быў выведзены на арбіту 16 траўня, паведамляе «Медуза».

Скрыншот ілюстрацыйны, відэа «Раскосмаса»

«Расея запусціла на нізкую калязямную арбіту спадарожнік. Паводле нашых ацэнак, гэта, імаверна, супрацькасмічная зброя, меркавана здольная атакаваць іншыя спадарожнікі на нізкай калязямной арбіце», — адзначыў Райдэр.

Расійскі апарат вывелі на тую ж арбіту, на якой знаходзіцца ўрадавы спадарожнік ЗША. Раней пра тое, што Расія вывела супрацьспадарожнікавы апарат у космас, паведамляў пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Роберт Вуд.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія дзейнічае ў адпаведнасці з міжнародным правам і нічога не парушае. Паводле яго, Масква выступала за забарону зброі ў космасе, але гэтыя ініцыятывы адкінулі, у тым ліку ЗША.

Амэрыканская разведка лічыць, што Расія распрацоўвае касмічную ядзерную зброю.

Чытайце таксама:

У Расіі пачалі вучэнні па адпрацоўцы прымянення ядзернай зброі

Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі

Апублікаваныя новыя здымкі меркаванай базы ядзернай зброі пад Асіповічамі. Што на іх?

Каментары да артыкула