У Калузе адбыўся інцыдэнт з самалётам, які прыляцеў з Беларусі
Прыватны самалёт-амфібія Л-145 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Калугі, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.
Вядома, што гэты самалёт выконваў пералёт з Беларусі, на ягоным борце знаходзіліся чатыры чалавекі: пілот, штурман і два пасажыры. Усе яны беларускія грамадзяне.
Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту пацярпелых няма. У выніку гэтага інцыдэнту праца аэрапорта была заблакаваная на дзве гадзіны.
Чытайце таксама:
Віцэ-прэм'ер спрагназаваў, калі будзе выпушчаны першы беларуска-расійскі самалёт