Беларускіх топ-чыноўнікаў могуць перасадзіць на расійскія Aurus
Беларускі пасол у Маскве Дзмітрый Круты расказаў, што Беларусь можа закупіць некалькі машын, калі паступіць прывабная цэнавая прапанова, піша Sputnik.
Фота: Пул Першага
«Калі будуць нейкія прывабныя цэнавыя прапановы, мы з імі (з заводам «Аўрус» у Татарстане. — заўв.) пра гэта таксама дамовіліся, мы з задавальненнем разгледзім у якасці прэзентацыйных варыянтаў закупку некалькіх машын Aurus», — заявіў Круты.
Паводле яго слоў, гэтыя машыны могуць выкарыстоўвацца кіраўніцтвам урада і, магчыма, іншымі дзяржорганамі.
Aurus заяўляецца як першы расійскі брэнд аўто класа «люкс». Мадэльны шэраг прадстаўлены лімузінам, седанам, мінівэнам і пазадарожнікам. У 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка ўжо тэставаў расійскі лімузін.
Самы дарагі лімузін серыі Aurus Senat каштуе больш за 300 тысяч даляраў.
Чытайце таксама:
У Расіі паказалі новыя аўтамабілі «Волга». Ну як новыя? Гэта скапіяваныя кітайскія Changan
У Польшчы затрымалі беларуса, які спрабаваў вывезці ў Беларусь дарагі мінівэн