ХАМАС упершыню за доўгі час ударыў па Тэль-Авіве ракетамі
Групоўка ХАМАС заявіла пра першы за чатыры месяцы ракетны ўдар па Тэль-Авіве. Паведамляецца, што з Рафаха на поўдні сектара Газа выпусцілі прынамсі восем ракет. Па словах ізраільскіх вайскоўцаў, некалькі з іх удалося перахапіць. Паведамленняў пра пацярпелых няма, піша BBC.
Ілюстрацыйнае фота: Ohad Zwigenberg / AP
Сірэны ракетнай трывогі гучалі таксама ў ізраільскіх гарадах Герцліі і Петах-Цікве. Аскепкі ракет выявілі ў адным з двароў у Герцліі. Таксама журналісты паказалі варонку ад ракеты недалёка ад горада Кфар-Саба ў цэнтры Ізраіля.
Баявое крыло ХАМАС заявіла, што нанесла «буйны ракетны ўдар» па Тэль-Авіве.
Чытайце таксама:
Нетаньяху: Ізраіль гатовы змагацца голымі рукамі
Армія Ізраіля ўзяла пад кантроль памежны пераход на мяжы сектара Газа з Егіптам
Улады Ізраіля вырашылі закрыць тэлеканал Al Jazeera у краіне