МТЗ анансаваў продаж «Торбачкі трактарыста». Што там, апрача бутэлькі гарэлкі?
29.05.2024 / 18:30
Моцны напой у якасці сюрпрызу.
Фота: тэлеграм-канал МТЗ
Мінскі трактарны завод анансаваў продаж «Торбачкі трактарыста». Гэта прадуктовы набор у брэндаваным рэчмяшку прадпрыемства.
«Торбачка» будзе важыць тры кілаграмы. Усярэдзіне — каўбаса «Балканская», сала «Беларускае», рыбныя кансервы са стронгі, тушонка, булка «Заводская», цыбуля, а таксама «нешта яшчэ».
Сюрпрызу, аднак, не атрымалася: на фота, якое апублікаваў МТЗ, бачная бутэлька гарэлкі.
Каштаваць такі мяшэчак будзе 80 рублёў. Прадаваць «торбачку» збіраюцца пакуль толькі ў адным пункце — у заводскай кулінарыі на Будзённага, 11. У МТЗ запэўніваюць, што пакупнікі змогуць змяняць набор прадуктаў на свой густ
@nashaniva МТЗ выпусціў брэндавую “Торбачку трактарыста”. Што гэта з яе тырчыць? #мтз #тракторныйзавод #беларусь #минсксейчас #нашаніва #беларускаямова ♬ Funny Guy - Parry Music
Чытайце таксама:
МТЗ пачаў выпускаць фірмовыя прысмакі
Мінскі маторны завод выпусціў фірмовыя шкарпэткі
Беларускі халаднік трапіў у топ найлепшых халодных супоў свету, абагнаўшы расійскую акрошку