Мінабароны распавяло пра асаблівасці парада да Дня Незалежнасці
У парадзе да Дня Незалежнасці будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, а таксама ўпершыню будуць «Іскандэры-М». Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Сяргей Томчык.
На аэрадроме Ліпкі працягваецца падрыхтоўка механізаванай калоны да парада войск Мінскага гарнізона.
«Усяго ў складзе механізаванай калоны прымуць удзел больш як 250 адзінак розных узораў тэхнікі, у тым ліку больш за 30 новых узораў. У парадзе прымуць удзел перспектыўныя ўзоры тэхнікі, якія распрацаваны прадпрыемствамі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта», — сказаў Сяргей Томчык.
Узоры вайсковай тэхнікі пройдуць у складзе механізаванай калоны. Першым пройдзе парадны разлік, які складаецца з 10 танкаў Т-34.
Таксама ў парадзе ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М».
Цяпер удзельнікі парада трэніруюцца тройчы ў тыдзень: пешая калона — на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона — на аэрадроме Ліпкі, піша БелТА.
Чытайце таксама:
Дракахруст ацаніў шанцы Віктара і Мікалая Лукашэнкаў на ўладу
Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію хадзіў у майцы з эмблемай Службы бяспекі прэзідэнта
Колькі атрымліваюць на аршанскім заводзе «Легмаш», які цяпер працуе на вайну