Эканоміка1616

Колькі атрымліваюць на аршанскім заводзе «Легмаш», які цяпер працуе на вайну

Завод «Легмаш» у Оршы, які да вайны выпускаў тэкстыльныя стропы і казаны для плову, цяпер арыентуюць на патрэбы вайны. На дзяржТБ расказалі, якія там зарплаты. 

На заводзе «Легмаш». Фота: БелТА

Як сцвярджаюць на БТ, заробкі ў работнікаў — 2500-2800 рублёў.

«І вышэйшай адукацыі для канкрэтна гэтай працы не трэба», — дадаюць.

Калі зайсці на сайт службы занятасці, то на заводзе «Легмаш» адкрыта 67 вакансій. З таго, што ёсць, самы высокі заробак прапануюць абрубшчыку — 1800-2000 рублёў. Інжынераў шукаюць на заробак 1600-1800 рублёў, там патрэбна вышэйшая адукацыя.

На заводзе «Легмаш». Фота: БелТА

Нагадаем, 29 мая Аляксандр Лукашэнка наведаў завод «Легмаш» у Оршы. Яго там сустракаў Дзмітрый Пантус, кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта, які кіруе прадпрыемствамі беларускага ВПК. Сярод асартыменту прадукцыі завода, якую дэманстравалі Лукашэнку, былі тармазныя колцы для расійскага РСЗА «Град». А таксама корпусы для артылерыйскіх снарадаў.

Лукашэнка на заводзе «Легмаш». Фота: БелТА

Лукашэнка паставіў перад прадпрыемствам задачу захаваць і нарошчваць выпуск прадукцыі мірнага прызначэння разам з засваеннем вытворчасці новых вырабаў для ВПК.

@nashaniva Колькі атрымліваюць на аршанскім заводзе «Легмаш» #зарплата #орша #беларусь #беларусьновости #нашаніва #навіны #беларускаямова #лукашенко ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Апытанка

Каментары16

  • [Рэд. выдалена]
    02.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ac..
    02.06.2024
    Вышэйшае адукацыі дзеля бальшыні працаў ня трэба, браткі бэтэшныя, я зраджу вам гэтую таямніцу, але ў цілівізары не пераказвайце паспалітаму люду
  • Ac..
    02.06.2024
    Шкада, алоўкавых заводаў ня даў Бог Беларусі, перапрафілявалі б ў набоевыя (братка чытач, што такое набой ведаеш?)

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць