БЕЛ Ł РУС

На Днепрапятроўшчыне расійскі дрон атакаваў рэйсавую маршрутку

6.06.2024 / 08:55

Nashaniva.com

Ёсць пацярпелыя.

Фота: тэлеграм-канал Сяргея Лысака

Расіяне ў выніку абстрэлу пашкодзілі інфраструктурны аб'ект, дзевяціпавярховік і тры прыватныя дамы ў Нікапалі Днепрапятроўскай вобласці, а таксама патрапілі дронам у маршрутку, у выніку чаго пацярпелі 4 чалавек, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак у сваім тэлеграме.

«На Нікапальшчыне было сумна з-за ўдараў расійскай артылерыі і дронаў камікадзэ. Раніцай — зноў прылятала па райцэнтры. Варожы беспілотнік трапіў у рэйсавы аўтобус. Ён загарэўся, ратавальнікі пажар аператыўна патушылі. Пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ўнутры».

Сярод пацярпелых мужчыны 52, 65, 73 гадоў і 38-гадовая жанчына.

Чытайце таксама:

Іран паставіў Расіі найноўшыя авіябомбы для ўдараў па Украіне — Bild 

Украінскія тэрміналы Starlink «раптоўна выйшлі з ладу», калі Расія зноў уварвалася ў Харкаўшчыну 

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Каментары да артыкула