Маці дзіцяці-інваліда прасіла на сайце знаёмстваў 20 рублёў за сэкс з ёй
Ёй далі штраф за прастытуцыю.
Ілюстрацыйнае фота
Жыхарка Карэліцкага раёна прапаноўвала інтымныя паслугі ў анкеце на сайце знаёмстваў. За іх яна прасіла 20 рублёў. Міліцыя склала на жанчыну пратакол за прастытуцыю, піша hrodna.life.
Жанчына жыве ў адной з вёсак Карэліцкага раёна і глядзіць дзіця з інваліднасцю.
Суд Карэліцкага раёна вырашыў аштрафаваць яе на шэсць базавых (240 рублёў). Сама жанчына ў суд не прыйшла.
Такі штраф — тыповы для такіх спраў, мяркуючы з пастаноў у Банку судовых рашэнняў.
Чытайце таксама:
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
Затрымалі 19-гадовага мінчука, які ўцягнуў у прастытуцыю 15-гадовую