БЕЛ Ł РУС

Пракуратура забараніла доступ да двух сайтаў, якія вырабляюць падробленыя пасведчанні кіроўцы

12.06.2024 / 12:40

Nashaniva.com

Пракуратура Магілёўскай вобласці забараніла доступ да сайтаў ado 24.online і voditelskie prava belarus.github.io, якія вырабляюць падробленыя пасведчанні кіроўцы і тэхнічныя пашпарты на аўто, паведамляе прэс-служба ведамства.

Ілюстрацыйнае фота сапраўднага пасведчання кіроўцы. Фота: uroven.by

На парталах друкавалася інфармацыя аб вырабе беларускіх правоў кіроўцы, падобных да арыгіналу. Таксама на сайтах размяшчаліся фота падробленых дакументаў.

«Функцыянаванне названых інтэрнэт-рэсурсаў спрыяла кіраванню транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць такога права, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы і стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху», — гаворыцца ў звароце пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула