БЕЛ Ł РУС

Польшча спросціць паступленне ў свае ВНУ для беларускіх студэнтаў

14.06.2024 / 23:14

Nashaniva.com

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык атрымала ад міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі адказ на свой ліст з запытам аб падтрымцы беларускіх студэнтаў.

Варшаўскі ўніверсітэт. Фота: Wikimedia Commons

У лісце міністр адзначае, што акурат цяпер у Польшчы распрацавалі прапанову па ўнясенні зменаў у закон «Аб сістэме адукацыі». Яго палажэнні ў тым ліку тычацца легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі, пацвярджэнне якіх стварае цяпер вялікую праблему.

Цяпер працэдура прыняцця новага закона, па словах міністра, знаходзіцца на завяршальнай стадыі. 

Акрамя таго, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі ўжо цяпер накіравала рэктарам рэкамендацыі, каб ВНУ не ставілі залічэнне грамадзян Беларусі ў залежнасць ад наяўнасці ў іх засведчаных дакументаў, і праінфармавала іх пра змены ў правілах, якія рыхтуюцца.

Акрамя таго, плануецца павялічыць памер стыпендый па праграме Каліноўскага, прызначанай для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі. Паводле слоў Аліны Коўшык, яны будуць складаць 1800 злотых (каля 450 даляраў).

Чытайце таксама:

Сёння па ўсёй краіне пройдуць выпускныя. Адзначаць у рэстаранах, кафэ сёлета катэгарычна забаронена

У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў

У Польшчы выявілі «студэнцкую» частку візавага скандалу. Наступствы могуць закрануць і беларусаў

Каментары да артыкула