БЕЛ Ł РУС

Сённяшняй ноччу зноў можна чакаць палярнага ззяння

15.06.2024 / 16:28

Nashaniva.com

На Сонцы адбыліся магутныя ўспышкі, якія прывялі да каранальнага выкіду масы. Як паведамляе рэсурс EarthSky, сонечнае рэчыва цяпер накіравалася да Зямлі, таму сёння і заўтра можна чакаць палярных ззянняў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: EarthSky Community Photos / Jeremy Likness

Выданне піша, што на сонцы магчыма павелічэнне колькасці М– і нават Х-успышах. З-за каранальнага выкіду масы ад успышкі M1.2 AR3711, якая адбылася 12 чэрвеня, ёсць верагоднасць палярных ззянняў на зямлі з канца сённяшняга дня да пачатку заўтрашняга, 16 чэрвеня.

Таксама паведамляецца, што актыўнасць Сонца на працягу апошніх сутак умераная, успышка класа M была адзінкавай. Магнітнае поле Зямлі спакойна.

У сувязі з тым, што каранальны выкід масы, які адбыўся на Сонцы 12 чэрвеня, можа прыбыць да Зямлі сёння, 15 чэрвеня, позна ўвечары ці заўтра, 16 чэрвеня, рана раніцай, верагодна, адбудзецца ўзмацненне геамагнітных узбурэнняў.

Чытайце таксама:

Магнітная бура накрые Зямлю ў ноч на 1 чэрвеня

Над усёй Беларуссю ўначы фіксаваліся «серабрыстыя аблокі» ФОТЫ

Над Беларуссю ноччу можна было любавацца паўночным ззяннем ФОТА

Узровень наймацнейшай з 2003 года магнітнай буры знізіўся

Каментары да артыкула