БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расія збіраюцца сумесна распрацоўваць беспілотнікі

17.06.2024 / 17:10

Nashaniva.com

Перамовы пра падрыхтоўку кадраў правёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Фота: belstu.by

Беларусь і Расія збіраюцца сумесна распрацоўваць беспілотнікі. Дзве краіны ўжо абмяркоўваюць стварэнне сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў, расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры АНТ.

Іванец узяў удзел у II Міжнародным форуме міністраў адукацыі «Фарміруючы будучыню» ў Казані. Ён правёў перамовы з міністрамі адукацыі іншых краін па пытаннях падрыхтоўкі кадраў, запатрабаваных у Беларусі.

«Напрыклад, з Расійскай Федэрацыяй адпрацоўваем пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў для праектавання беспілотных лятальных апаратаў, для авіябудавання. Мы бачым, наколькі важны гэты парадак дня ў святле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі ў рамках наведвання шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Іванец.

У цэнтры ўвагі канферэнцыі таксама былі актуальныя выклікі міжнароднага адукацыйнага асяроддзя, выхаваўчая праца з «апорай на захаванне духоўна-маральных традыцыйных каштоўнасцяў», асаблівасці арганізацыі дзіцячага адпачынку і працы з моладдзю.

Чытайце таксама:

«Можна прачытаць за адзін дзень». Стала вядома, калі з'явіцца «ўзорны» падручнік па гісторыі Беларусі

З наступнага набору студэнтаў-медыкаў на адпрацоўку адправяць амаль 90%

Тысячу бюджэтных месцаў выдзеляць ВНУ Беларусі для расіян, якія здалі Адзіны дзяржаўны іспыт

Каментары да артыкула