БЕЛ Ł РУС

Былы засакрэчаны аб'ект пад Петрыкавам нікому не прыдаўся

17.06.2024 / 19:03

Nashaniva.com

У Петрыкаўскім раёне на таргі выставілі пляцоўку былога машынабудаўнічага завода «Авангард», але пакупнікоў на аб'ект не знайшлося. Пра гэта сведчаць даныя пляцоўкі «БУТБ-маёмасць».

Лот ўяўляе сабой 57 будынкаў і велізарны ўчастак зямлі. Калісьці, яшчэ ў часы СССР, на гэтай тэрыторыі знаходзілася сакрэтная вайсковая база.

Дагэтуль пляцоўка знаходзіцца на балансе ААТ «Гомсельмаш», якое ўжо некалькі разоў спрабавала ад яе пазбавіцца. Пры гэтым у аб'екта адсутнічаюць якія-небудзь абцяжаранні, але тым не менш прадаць яго няпроста.

Гэтым разам кошт аб'екта быў зніжаны да 2736 рублёў. Але таргі, запланаваныя на 17 чэрвеня, не адбыліся з-за адсутнасці заяўнікаў.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне прадаюць былы засакрэчаны «аб'ект 600»

У Чачэрску зноў спрабуюць прадаць за бесцань старадаўнюю сядзібу

На таргі выставілі цяплічную гаспадарку агракамбіната «Ждановічы»

Каментары да артыкула