БЕЛ Ł РУС

У Смаленскай вобласці дроны атакавалі вайсковы аб'ект

22.06.2024 / 09:25

Nashaniva.com

Таксама дроны былі заўважаныя ў Бранскай вобласці непадалёк ад мяжы з Беларуссю

Ілюстрацыйнае фота

Два ўкраінскія беспілотнікі паспрабавалі атакаваць вайсковы аб'ект у Смаленскай вобласці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Васілій Анохін, піша РБК.

Губернатар удакладніў, што спроба атакі адбылася ў Смаленскім раёне, аднак пра які менавіта аб'ект ідзе гаворка, ён не напісаў.

«Сродкамі СПА ўсе лятальныя аб'екты знішчаныя, пацярпелых і разбурэнняў няма», — дадаў Анохін і папрасіў жыхароў не здымаць на камеру працу сіл супрацьпаветранай абароны.

У ноч на 22 чэрвеня аб атацы дронаў УСУ таксама паведаміў кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. СПА перахапілі над Суражскім раёнам (мяжуе з Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласці) два беспілотнікі, напісаў ён. Паводле слоў губернатара, ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма.

Чытайце таксама:

З'явіліся здымкі наступстваў удару ўкраінскіх дронаў па расійскай нафтабазе ў Адыгеі

Украінскія вайскоўцы сталі выкарыстоўваць новую хітрасць з беспілотнікамі

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

Каментары да артыкула