БЕЛ Ł РУС

73-гадовая прынцэса Ганна трапіла ў бальніцу са страсеннем мозгу

24.06.2024 / 15:24

Nashaniva.com

Сястру караля Карла III шпіталізавалі для назірання, аднак чакаецца, што яна хутка цалкам паправіцца.

Ганна і яе муж Цім Лоўрэнс у Віндзарскім замку. Фота: AP Photo/Kirsty Wigglesworth, Pool

74-гадовая брытанская прынцэса Ганна трапіла ў бальніцу са страсеннем мозгу. Паводле паведамлення Букінгемскага палаца, прынцэса Ганна атрымала нязначныя траўмы і страсенне мазгу пасля інцыдэнту, які адбыўся напярэдадні ў маёнтку Готкамб Парк у Гластэршыры на паўднёвым захадзе Англіі, піша Bild.

73-гадовую сястру караля Карла III шпіталізавалі для назірання, аднак чакаецца, што яна хутка цалкам паправіцца. 

«Кароль увесь час знаходзіцца ў курсе падзей і разам з усёй каралеўскай сям'ёй перадае прынцэсе самыя цёплыя прывітанні і пажаданні найхутчэйшага акрыяння», — гаворыцца ў заяве Букінгемскага палаца.

Брытанская газета The Sun мяркуе, што прынцэса Ганна атрымала траўму ў выніку няшчаснага выпадку з канямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна была на коннай прагулцы ў маёнтку — менавіта пасля яе супрацоўнікі хуткай дапамогі забралі яе ў бальніцу ў Брыстолі. У Букінгемскім палацы пакуль што афіцыйна не каментавалі гэтую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Кейт Мідлтан абвясціла, што ёй стала лепш і яна зможа прысутнічаць на парадзе ў гонар караля

Кейт Мідлтан, імаверна, раскрыла свой дыягназ праз шантаж

Каментары да артыкула