БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка памяняў начальніка тэрытарыяльнай абароны і павялічыў колькасць генералаў

24.06.2024 / 19:26

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння падпісаў указы, якімі зрабіў перастаноўкі ў камандаванні арміі і прысвоіў генеральскія званні ранейшым палкоўнікам.

Дзмітрый Страшынскі

Палкоўнік Дзмітрый Страшынскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Замест яго на гэтую пасаду прызначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка.

Але Дзмітрыю Страшынскаму далі новую пасаду: ён прызначаны начальнікам Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. 

Таксама Лукашэнка зрабіў генерал-маёрамі ранейшых палкоўнікаў Аляксандра Быкава, Ігара Казлова, Вадзіма Сурава і Руслана Чэхава. Ранейшы палкоўнік унутранай службы Сяргей Салановіч стаў генерал-маёрам унутранай службы, палкоўнік юстыцыі Аляксей Аляшкевіч — генерал-маёрам юстыцыі, а начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Чытайце таксама:

Лукашэнка звольніў генерала

Лукашэнка звольніў генерала Лісоўскага

Давыдзька, Ананіч, Піневіч. Дзе цяпер збітыя лётчыкі лукашэнкаўскай наменклатуры?

Каментары да артыкула