БЕЛ Ł РУС

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх

27.06.2024 / 08:06

Nashaniva.com

«Мы вернем сабе радзіму», — заявіў мяцежны военачальнік Хуан Хасэ Суньіга.

Фота: Juan Karita / AP

Падраздзяленні арміі Балівіі пад кіраўніцтвам мяцежнага генерала Хуана Хасэ Суньігі ў сераду, 26 чэрвеня, занялі цэнтральную плошчу сталіцы Ла-Пас і пратаранілі з дапамогай бранятэхнікі дзверы ў двор афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Луіса Арсэ, піша Deutsche Welle.

Пазней прэзідэнт выйшаў да военачальніка, і яны пагаварылі. Праз некаторы час вайскоўцы пачалі адыходзіць ад прэзідэнцкага палаца, а плошчу перад ім занялі прыхільнікі прэзідэнта. Мяцежны генерал быў затрыманы паліцыяй.

«Мы заяўляем міжнароднай супольнасці, што ў Балівіі ідзе спроба дзяржаўнага перавароту супраць нашага дэмакратычна абранага ўрада», — напісаў у сацсетцы Х віцэ-прэзідэнт Балівіі Давід Чокеуанка.

У сваю чаргу прэзідэнт рэспублікі назваў дзеянні падраздзяленняў генерала Суньігі спробай дзяржаўнага перавароту і падзякаваў паліцыі за тое, што тая «засталася вернай дэмакратыі».

Напярэдадні генерал Суньіга быў адпраўлены ў адстаўку з пасады камандуючага ўзброенымі сіламі Балівіі, але ён адмовіўся скласці з сябе паўнамоцтвы.

«Мы вернем сабе радзіму», — заявіў Суньіга, выступаючы на плошчы Мурыльё. Па ягоных словах, мабілізацыя вайсковых падраздзяленняў — гэта дэманстрацыя раздражнення праз «знявагі» вайскоўцаў.

Суньіга заявіў, што зладзіў спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай вызваліць палітычных зняволеных і «рэфармаваць дэмакратыю».

«Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Не можа быць, каб людзі былі заключаны ў турму за выкананне загаду», — сазаў Суньіга.

Чытайце таксама:

Пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Аргенціны Мілея перараслі ў сутыкненні

У чым памылка Прыгожына і ці можа нехта захацець паўтарыць мяцеж?

У Кеніі масавыя пратэсты. Дэманстранты штурмавалі парламент, паліцыя адкрыла агонь

Каментары да артыкула