БЕЛ Ł РУС

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

6.07.2024 / 18:36

Nashaniva.com

Тальк афіцыйна аднесены да рэчываў, якія «верагодна, выклікаюць рак». Такое рашэнне прыняла Сусветная арганізацыя аховы здароўя на падставе вынікаў даследавання Міжнароднага агенцтва па вывучэнні раку (МАВР).

Фота ілюстрацыйнае

У адносінах да людзей прычынна-выніковая сувязь паміж талькам і ракам не была даказаная. Але пры доследах на пацуках былі атрыманыя «дастатковыя доказы», што тальк можа выклікаць рак яечнікаў. А даследаванні на клетках паказалі «пераканаўчыя доказы», гаворыцца ў прэс-рэлізе СААЗ.

Таму СААЗ прыняла рашэнне аднесці тальк да канцэрагенаў і прызнала, што ў пэўных умовах ён можа павышаць рызыку анкалагічных захворванняў.

Эксперты не змаглі выключыць верагоднасць памылак, звязаных з магчымым забруджваннем тальку азбестам. Але ў дакуменце адзначаецца, што рабочая група «выкарыстала толькі тыя даследаванні, у якіх забруджванне тальку азбестам было вельмі малаверагодным».

Тальк — гэта прыродны мінерал. Ён да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў многіх краінах у дзіцячых прысыпках і ў некаторай касметыцы.

У 2023 годзе на фоне серыі скандалаў з захворваннямі на рак яечнікаў кампанія Johnson & Johnson спыніла выпускаць дзіцячую прысыпку на аснове тальку і заплаціла мільярды даляраў, каб урэгуляваць судовыя пазовы.

Чытайце таксама:

Наколькі небяспечна есці вострае?

Падсалоджвальнік аспартам спрыяе развіццю раку — Reuters

Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку

Каментары да артыкула